Сітуацыю з беларусам Паўлам Юшкевічам, якога польскія ўлады пазбавілі сталага віда на жыхарства і загадалі пакінуць краіну, кіруючыся нейкім сакрэтным заключэннем Агенцтва ўнутранай бяспекі (ABW), пракаментаваў адвакат Алесь Міхалевіч. Ён распавёў, наколькі частыя ў Польшчы падобныя справы, ці ёсць сур’ёзная пагроза дэпартацыі ў Беларусь у такіх выпадках і якія крокі варта зрабіць, каб выйсці з гэтай непрыемнай сітуацыі.
Ці польскія спецслужбы мусяць прадаставіць гэтае сакрэтнае заключэнне, на якое яны спасылаюцца, у судзе і суд мусіць яго разгледзіць?
Гэта залежыць ад суда, ці суд будзе гэта патрабаваць. Я ведаю ў Літве адзін выпадак, калі ўсе інстанцыі суда пагадзіліся, не запытаўшыся нічога канкрэтнага, не выслухаўшы прадстаўнікоў спецыяльных служб, і было прынята рашэнне аб дэпартацыі і забароне на ўезд на тэрыторыю Літвы. Але ў звычайнай, нармальнай дэмакратычнай дзяржаве падобныя рэчы выслухоўваюцца і, калі гэтага не будзе зроблена, калі будзе проста прынята на веру, значыць будуць падставы ў тым ліку для таго, каб Еўрапейскі суд па правах чалавека ставіў пад пытанне гэтае рашэнне.
Comments are closed.