Старшыня Еўрапейскай камісіі Урсула фон дэр Ляйен пацвердзіла, што новы пакет санкцый супраць Расіі будзе змяшчаць меры ў дачыненні да трэціх краін, якія дапамагаюць Расіі ў вядзенні вайны супраць Украіны. Кіраўнік Еўракамісіі не ўдакладніла, як менавіта будзе працаваць гэты механізм, і дадала, што размова ідзе аб «некалькіх кантрольных кропках», якія будуць пацвярджаць неабходнасць абмежаванняў. Таксама новы пакет санкцый можа пашырыць спіс тавараў ЕС, забароненых для транзіту праз Расію. Раней пра такія абмежаванні афіцыйна не паведамлялася. Пра тое, што Еўрасаюз пачынае працу над чарговым, 11-ым пакетам санкцый у дачыненні да Расіі стала вядома на мінулым тыдні. Калі абмежаванні будуць прыняты, невядома. Ацаніць эфектыўнасць мінулых санкцыйных пакетаў радыё Ўнэт папрасіла палітолага з Эстоніі Аарне Веедла.
— А ўдакладню, па вашай адзнацы на колькі тут расійскіх актываў?
— Тут, канечне, мільярды. Расійская алігархі вельмі любяць, і Пуцін вельмі любіць Эстонію. Ён зарабляў тут свае першыя мільёны, пачынаючы з нафтавага бізнэсу, якія яны разам з Цімчанкам вялі тут яшчэ з савецкіх гадоў, у канцы васьмідзесятых. І, вядома, тут дзейнічаюць дзясяткі мільярдэраў. Усе тыя прозвішчы, якія вы бачыце ў Блумбэргу ці ў Форбсе, усе гэтыя дзеячы тут – Цімчанка, Махмудаў, Мардашоў. Зразумела, што ў актываў на дзясяткі мільярдаў. Тут у Эстоніі ў іх тэрміналы, нерухомасць і гэтак далей, бізнэс самы розны. Але калі мы паглядзім на абʼём сродкаў, які замарожаны, то гэта нязначныя сумы.
— А чаму так, гэты эстонскі ўрад нейкія свае інтарэсы мае ці проста баіцца Расіі?
— Мы разумеем, як гэта адбываецца ў Эстоніі, як гэта адбываецца ў іншых краінах Еўрапейскага саюза. Ідзе вялізнае лабіраванне, вядома, нейкія лабісты пераконваюць, што эканоміка краіны будзе пакутаваць і ўсім будзе горш. Вядома, ёсць пэўныя юрыдычныя праблемы. Скажам мы чулі што ва Усманава маёмасць у трасце ў Германіі. Што гэта значыць юрыдычна? Гэта значыць, што гэта як бы не ўсманаўская маёмасць. Але немцы пачалі казаць, што гэта нічога не значыць, гэта ўсё роўна яго маёмасць, хоць і ў трасце. Іншыя краіны больш асцярожна ставяцца да гэтых пытанняў. Першы выпадак, які быў створаны ў свеце, каб ужо не толькі замарожваць расійскія актывы, а і забіраць, іх быў Канадзе. Раскрылася, што нейкія дывідэнды ў нейкай фірме ў Канадзе мае Абрамовіч. І яны вырашылі, што вось трэба гэтыя грошы адабраць і аддаць Украіне. Гэта адзіны такі выпадак. Цяпер Швейцарыя пачала падобныя размовы. Але ў цэлым мы бачым вельмі асцярожнае стаўленне. Скажам, што да аблігацый Злучаных Штатаў Амерыкі, дзяржаўных. Вы чуеце, што нібыта яны не жадаюць гэта рабіць, таму што іншыя краіны таксама там трымаюць грошы ў гэтых аблігацыях. І калі гэта рабіць, тады давер да амерыканскай фінансавай сістэмы ўпадзе. Вось такія размовы. А іншыя краіны, мы бачым, што нейкія лабісты абараняюць энергічна інтарэсы расійскіх алігархаў, і маюць вынік.
— Што тычыцца Эстоніі, на вашую думку, гэта рэальная пагроза з боку расіян ці проста запалохваюць?
— Мне цяжка гэта каментаваць. Я проста сыходжу з фактаў, што сумы, якія зараз замарожаныя, яны не значныя. Журналісты задавалі гэтае пытанне. Адказ атрымалі фармальны. Адказалі, што там вось нейкія тэрміналы патрапілі пад санкцыі. І я не бачу, каб урад спрабаваў апраўдвацца па гэтым пытанні ці даць больш інфармацыі.
Поўную размову слухайце ў плэеры ніжэй.
Comments are closed.