Два тыдні салідарнасці з Нобелеўскім лаўрэатам Алесем Бяляцкім: сустрэчы з жонкай кіраўніка праваабрончага цэнтра «Вясна», яго сябрамі і калегамі пройдуць у Варшаве і Вільні. Першае буйное мерапрыемства адбудзецца ўжо 21 сакавіка ў Варшаўскім універсітэце. Што і дзе яшчэ запланавана радыё Ўнэт расказаў журналіст Радыё Свабода, біёграф Алеся Бяляцкага і адзін з арганізатараў гэтых сустрэч Валерый Каліноўскі.
Аналагічны другі тыдзень у рамках міжнароднай кампаніі салідарнасці з Алесем Бяляцкім будзе ў Літве. У Вільні запланаваны сустрэчы з уладамі, праваабронцамі і дыпламатамі. Мы спадзяемся, што гэта дапаможа разбудзіць міжнародную рэакцыю на неправамернае асуджэнне, неправемернае знаходжанне нобелеўскага лаўрэата за кратамі. Гэта падштурхне міжнародную грамадскасць да тэмы палітвязняў у Беларусі наогул і да тэмы страшных падзей, што адбываюцца на тэрыторыі Беларусі. Цяжка спадзявацца, што гэта паўздзейнічае, бо беларускія ўлады неахвотна прыслухоўваюцца да падобнага роду рэкамендацый з-за мяжы, але мы мусім дзейнічаць, спыняць тыя рэпрэсіі, якія адбываюцца і мы мусім дабівацца вызвалення і Алеся Бяляцкага і іншых вязняў.
— А ці бачыце Вы цікавасць да асобы Алеся Бяляцкага?
— Вельмі вялікая цікавасць і да асобы Алеся Бяляцкага і да Беларусі. Не забываюць, прынамсі Польшча і Літва як суседзі. Гэта і цікавасць і жаданне спрыяць і дапамагчы.
Больш слухайце ў плэеры ніжэй.
Comments are closed.