Loading

Узброеныя сілы Украіны вызвалілі два населеныя пункты акупаванай Херсонскай вобласці – Архангельскае і Міралюбаўку. Пра гэта ў звароце па выніках 221-га дня вайны заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.

Кожны дзень як мінімум двойчы – раніцай і ўвечары – я атрымліваю справаздачы ад нашых вайскоўцаў. На гэтым тыдні ў справаздачах найбольшую частку займае пералік вызваленых ад ворага населеных пунктаў у межах нашай абароннай аперацыі. Найбольш медыйнай зараз стала гісторыя вызвалення Лімана Данецкай вобласці. Але поспехі нашых воінаў не абмяжоўваюцца толькі Ліманам.

Comments are closed.