Loading

«З 10 кастрычніка акупанты разбурылі 30% украінскіх электрастанцый», напісаў  прэзідэнт   Украіны Уладзімір Зяленскі ў Twitter.

Па словах Зяленскага, у апошні час Расія  засяроджвае свае намаганні на тое, каб знішчыць энергетычную і крытычную інфраструктуру Украіны. «З-за падобных тэрактаў месца для перамоваў з пуцінскім рэжымам не засталося»,– дадаў прэзідэнт Украіны.

Раней у Офісе прэзідэнта Украіны  заявілі, што ракетныя абстрэлы энергетычнай інфраструктуры з боку расіян могуць прывесці да адключэння электраэнергіі і вады па ўсёй Украіне. У прыватнасці, 18 кастрычніка пацярпелі Жытомір, Кіеў, Днепр і Мікалаеў.

Comments are closed.