101 total views
Пасля тэлефонных званкоў міністра абароны Расіі Сяргея Шайгу калегам з шэрагу краін, у якіх той папярэджваў, што Украіна нібыта рыхтуецца падарваць “брудную бомбу”, Вялікабрытанія, ЗША і Францыя выпусцілі сумесную заяву.
У заяве, апублікаванай на сайце амерыканскага Дзярждэпа ўрады ЗША, Францыі і Вялікабрытаніі падкрэслілі, што маюць намер працягваць няўхільную падтрымку Украіны і адпрэчылі любыя падставы для эскалацыі ваенных дзеянняў з боку Расіі.
«Нашы краіны выразна далі зразумець, што мы не прымаем відавочна лжывыя інсінуацыі Расіі, што Украіна рыхтуецца ўжыць „брудную бомбу“ на сваёй тэрыторыі», — гаворыцца ў заяве.
23 кастрычніка Шайгу правёў тэлефонныя перамовы з французскім, брытанскім і турэцкім міністрамі абароны. Усім траім ён выказаў «занепакоенасць», што Украіна нібыта рыхтуе «правакацыі» з ужываннем «бруднай бомбы».
Ён таксама абмеркаваў Украіну з міністрам абароны ЗША Лойдам Осцінам, аднак падрабязнасці размовы не ўдакладняюцца.
Comments are closed.