81 total views
The Insider, Bellingcat і Der Spiegel апублікавалі расследаванне, у якім сцвярджаецца, што ў складзе Галоўнага вылічальнага цэнтра (ГВЦ) Узброеных сіл Расіі дзейнічае сакрэтнае падраздзяленне, якое займаецца навядзеннем ракет на грамадзянскія аб’екты Украіны.
Расследавальнікі выявілі сакрэтнае падраздзяленне ў складзе Галоўнага вылічальнага цэнтра (ГВЦ) Узброеных сіл Расіі, якое вызначае палётныя заданні для высокадакладных ракет, і ідэнтыфікавалі 30 ваенных інжынераў, большасць з якіх – маладыя мужчыны і жанчыны з бэкграўндам у сферы інфармацыйных тэхналогій і нават у распрацоўцы кампутарных гульняў. Дэталізацыя іх званкоў, супастаўленая з абстрэламі, пацвярджае іх дачыненне да забойства мірных жыхароў Украіны.
Журналісты вывучылі метаданыя тэлефонных размоў начальніка цэнтра генерал-маёра Роберта Баранава: кожны раз перад запускамі крылатых ракет яму тэлефанавалі з аднаго канкрэтнага нумара, які належыць палкоўніку Ігару Багнюку. Метаданыя званкоў самога Багнюка дазволілі выявіць яго сувязь з больш чым з 20 ваеннымі інжынерамі і айцішнікамі з ГВЦ. Так і была ўстаноўлена каманда з 33 ваенных інжынераў, адказных за запускі ракет.
Comments are closed.