Жаўнеры ЗСУ запісалі песню «Вуліца Жызнеўскага» на беларускай і ўкраінскай мовах
Уладзімір Някрасаў, лідар гурта «Батьківський комітет», выдаў новую песню «Вуліца Жызнеўскага» на беларускай і ўкраінскай мовах. Праца над песняй пачыналася разам з асноўным складам гурта, але праз вайну была завершаная з пабрацімамі Уладзіміра па службе ў ЗСУ. Тэкст, засяроджаны на памяці, на абедзвюх мовах напісаў паэт Алесь Плотка, чатыры апошнія радкі, погляд у будучыню, дадаў сам Уладзімір.
У відэашэраг да песні выканаўцы размясцілі памятную дошку загінулым беларусам, якая знаходзіцца на вуліцы Беларускай у Кіеве.
Міхаіл Жызнеўскі – гамяльчанін, герой Украіны, адна з першых ахвяраў Майдану. Песня ў памяць пра яго стваралася вясной-летам, а паралельна з гэтым у чэрвені 2022-га году ў горадзе Наваград-Валынскі з’явілася вуліца, названая ягоным імем.
Музыка Уладзімір Някрасаў.
«Для мяне гэта песня пра Беларусь і Украіну будучыні, пра краіны, якія аб’ядноўвае агульная барацьба за свабоду і любоў да роднага краю. Я ўпэўнены, што перамога Украіны ў гэтай вайне гэта вялікі камень у падмурак свабоды і незалежнасці дэмакратычнай Беларусі. Шчыра веру ў саюз краінаў Міжмор’я – Украіны, Беларусі, Польшчы і Літвы, лічу, што беларусы – самая блізкая ўкраінцам нацыя па мове, культуры і барацьбе супраць маскоўскага панавання».
Мы выкарыстоўваем файлы cookie, каб забяспечыць вам найлепшы вопыт на нашым сайце. Калі вы працягнеце выкарыстоўваць гэты сайт, мы будзем лічыць, што вы ім задаволены.OkПалітыка прыватнасці
Comments are closed.