Літоўскі дэпартамент дзяржбяспекі затрымаў юрыста Мантаса Данелюса за супрацоўніцтва з беларускімі спецслужбамі: ён укараняўся ў беларускія арганізацыі ў Вільні і перадаваў інфармацыю ў КДБ, а таксама беларускім прапагандыстам, паведамляе «Белсат» са спасылкай на ўласныя крыніцы.
Данелюс нейкі час дапамагаў арганізацыі «Наш дом» Вольгі Карач, таксама кансультаваў арганізацыю «Дапамога» Наталлі Калегавай. Адзін з тых, каму «дапамагаў» Данелюс, былы баец батальёна Каліноўскага Віктар Савіч, якога літоўскі юрыст угаварыў запісаць інтэрв’ю «для амбасады ЗША» – відэа затым выйшла на БТ.
Вядома, што некалькі чалавек, якія размаўлялі з Данелюсам, пасля падалі на яго заявы ў літоўскую паліцыю. Юрыст прызнаваўся, што перадаваў інфармацыю лукашэнкаўскай прапагандыстцы Ксеніі Лебедзевай, якая ў сваю чаргу з’яўляецца супрацоўніцай Камітэту дзяржаўнай бяспекі Беларусі. Пасля таго, як Данелюс здабываў давер беларусаў, ён рабіў відэа і скрыншоты перапісак, сістэматычна перасылаў іх Лебедзевай, а таксама выступаў на дзяржаўным тэлеканале «Беларусь 1» у якасці літоўскага юрыста.
Comments are closed.