Loading

Служба аховы дзяржаўнай мяжы Літвы паведаміла пра тое, што літоўскія пасадоўцы за мінулыя содні развярнулі ня мяжы з Беларуссю 73 чалавекі, якія спрабавалі перасячы мяжу нелегальна.

Ранейшая масавая спроба перасячэння літоўскай мяжы з боку Беларусі была 20 верасня, калі літоўцы развярнулі 135 мігрантаў, што нелегальна спрабавалі трапіць у Літву з Беларусі. І гэта найбольшая іх колькасць сёлета.

У Службе аховы дзяржаўнай мяжы Літвы сцвярджаюць, што памежнікі Беларусі актыўна спрыяюць тым, хто спрабуе перасячы мяжу з Літвой і Еўрасаюзам нелегальна – прывозяць замежнікаў да мяжы і накіроўваюць на тэрыторыю Літвы, пераказвае паведамленне САДМЛ агенцтва delfi.lt.

Comments are closed.