Loading

Беларускі актывіст Пятро Маркелаў у лістападзе 2022 года абурыўся вынікамі журналісцкага расследавання нямецкіх і французскіх журналістаў, якое паказала, што кампанія ІКЕА, якая вырабляе і рэалізуе мэблю ва ўсім свеце, карыстаецца працай вязняў беларускіх турмаў, у тым ліку палітзняволеных. Пятро тады правёў у пражскім магазіне ІКЕА акцыю,  падчас якой зламаў дзве шафы, абліў іх чырвонай фарбай, каб прыцягнуць увагу сусветнага грамадства да выкарыстання вядомай карпарацыяй працы палітвязняў.  Сам Маркелаў тады проста ў краме дачакаўся паліцыі, якая яго затрымала. І вось Пятро Маркелаў распавядае пра працяг справы і просіць дапамогі ў неабыякавых беларусаў у аплаце штрафа.

Суд прайшоў без майго ўдзелу. Мне павінны былі даслаць рашэнне, але, пэўна, памыліліся і даслалі мне рашэнне на нейкага іншага чалавека. То бок, я сваё рашэнне не атрымаў. Але таксама даслалі потым тое, што запытваў пракурор і тое, што вырашыў суддзя. Мне прапанавана заплаціць за кожную гадзіну папраўчых працаў 3 000 крон. 200 гадзін – гэта 60 тысяч крон.

Як яны аргументавалі? Не было ніякіх довадаў, суд ішоў паводле спрошчанай працэдуры. Таму што я пагадзіўся нібыта пагасіць шкоду ІКЕА. Таму не было нейкага такога разгляду. Проста суддзя сам разгледзеў маю пісьмовую заяву, іншыя дакументы і прыняў такое рашэнне.

Сапраўды, трэба заплаціць замест 200 гадзінаў папраўчых працаў 2,5 тысяч эўра, потым яшчэ будуць выдаткі на суд. Пасля гэтага трэба будзе яшчэ як бы заплаціць ІКЕА 8,5 тысяч, якія я не буду плаціць, канешне. Але саму гэтую кампенсацыю Чэшскай дзяржаве я хачу заплаціць. Таму, каму спадабалася акцыя, прапаную падкінуць нешта на штраф, астатняе я дакіну.

Account holder: Piotr Markielau
BIC: TRWIBEB1XXX
IBAN: BE98967280303993
Wise’s address: Avenue Louise 54, Room S52, Brussels, 1050, Belgium
BTC: bc1q26sl76lekh6ty59w27dg0m5t6ndm7lxp6wtrxp

Падрабязней слухайце ў плэеры ніжэй.

Comments are closed.