Loading

«Белая Русь» стварае палітычную партыю. Старшыня “Белай Русі”    Алег Раманаў заявіў, што партыя будзе стварацца асобна ад аб’яднання, гэта будзе «самастойная палітычная сіла», якая стане апірышчам для Аляксандра Лукашэнкі.

Пра тое, навошта ўлады вырашылі стварыць уласную партыю і што будзе з іншымі палітычнымі арганізацыямі пасля таго, як у нашай краіне зменіцца заканадаўства аб палітычных партыях, абмяркуем з кіраўніком Руху «За Свабоду» Юрыем Губарэвічам.

Галоўнае ў размове:

  • Зараз адбываецца складаны працэс трансфармацыя палітычнай сістэмы, калі можна казаць пра існаванне такой сістэмы ў Беларусі. З прыняццём новага закона, адбудзецца ліквідацыя тых нешматлікіх дэмакратычных палітычных партый, якія яшчэ засталіся зарэгістраванымі ў Беларусі. І для запаўнення гэтага поля, патрэбны іншыя гульцы, не толькі лаяльныя рэжыму, як партыя Гайдукевіча ці партыя камуністаў, але і сама партыя ўлады.
  • Прысутнасць чыноўнікаў у партыі дазваляе ім праявіць ініцыятыву па-за рамкамі дзяржаўнай сістэмы.
  • Перспектывы ў партыі вельмі сумнеўныя. «Белая Русь» не мае магчымасці ўплываць на курс развіцця краіны. Курс вызначае толькі адзін чалавек, таму лідары «Белай Русі» і дэкларуюць падтрымку Аляксандра Лукашэнкт. Але што будзе калі ён знікне? У КПСС хаця б быў механізм перавыбрання кіраўніка, але партыя пры гэтым заставалася і не страчвала сэнсу свайго існавання.
  • У новым заканадаўстве ёсць яшчэ адзін абмежавальны інструмент – гэта стварэнне рэгіянальных прадстаўніцтваў партый па ўсіх абласных цэнтрах і ў большасці раёнаў. Гэта каля 45 юрыдычных асобаў. Гэтаму крытэрыю сёння не адпавядае нават партыя Гайдукевіча.
  • Нават пасля зменаў беларуская палітыка будзе завязана на асобе лідара. Бо беларусы яшчэ не прайшлі шлях, калі грамадзяне галасуюць за праграмы і ідэалогіі, а не за чалавека.
  • Першапачаткова, пры стварэнні ў 2006 годзе, «Рух за Свабоду» таксама разглядаў магчымасць рэгістрацыі партыі. Рух аб’ядноўваў тых, хто падтрымаў Аляксандра Мілінкевіча. Нават далучаліся прадстаўнікі іншых партый Беларусі. Зноў тут лідарскі фактар меў велізарнае значэнне. Але, на жаль, магчымасць зарэгістраваць партыю не зʼявілася.

Поўную гутарку глядзіце ў нашай трансляцыі са студыі.

Comments are closed.