187 total views
У Страсбургу праходзіць Сусветны форум за дэмакратыю. Гэта пляцоўка, якая дае моладзі магчымасць абмяркоўваць міжнародныя выклікі і садзейнічаць дэмакратычным інавацыям. Да ўдзелу звычайна запрашаюцца студэнты школ палітычных даследаванняў, у тым ліку і беларускага аддзялення такой школы. Маладыя людзі наведваць Еўрапейскі суд па правах чалавека і прымаюць удзел у дыскусіях. Сёлета на адкрыцці форума выступіла Святлана Ціханоўская.
Што пра Беларусь казалі з трыбуны і ў кулуарах, – паразмаўлялі з удзельнікам Сусветнага форума за дэмакратыю Яўгенам Дудкіным, які зараз знаходзіцца непасрэдна ў Страсбургу.
Коратка ў размове:
- Практычны сэнс Сусветнага форума за дэмакратыю: маладыя ўдзельнікі маглі паслухаць вядомых еўрапейскіх палітыкаў і задаць ім пытанні, у тым ліку Святлане Ціханоўскай.
- Пра Беларусь на форуме казалі, але можа, не так, як мы хацелі. Больш у кантэксце вайны ва Украіне.
- Беларусь у Страсбургу прадстаўлялі слухачы Беларускай школы палітычных даследаванняў.
- Рада Еўропы – важная пляцоўка абмеркавання праблем паміж краінамі ЕС і краінамі, якія ў Еўрасаюз не ўваходзяць.
- Рэжым Лукашэнкі, каб утрымацца ў Радзе Еўропы, мусіў прытрымлівацца дэмакратычных каштоўнасцей.
Поўную размову слухайце ў плееры ніжэй.
Comments are closed.