Loading

У эфіры радыё Ўнэт мы паразважалі пра моц і крохкасць культуры ў часы ваенных канфліктаў і грамадскіх катастроф. 

Гасцямі студыі сталі галоўны дырыжор Адэскага тэатра оперы і балета Вячаслаў Чарнуха-Воліч. Ён застаецца ва Украіне ад самага пачатку вайны і кажа, што заўсёды будзе там, дзе яго тэатр. 

Маэстра Іван Касцяхін, які таксама яшчэ да нядаўняга часу дырыжыраваў у Вялікім тэатры Беларусі, знаходзіцца цяпер у Варшаве і не так даўно аднавіў оперу «Маргер» Канстанціна Горскага. Унікальная партытура згарэла падчас бамбардзіроўкі Познаньскага тэатра оперы і балета ў Другую сусветную. 

Далучыўся да дыскусіі і эксперт з польскага боку, кіраўнік таварыства імя Канстанціна Горскага Гжэгаж Сэрачыньскі.

Калі мастацтва патрэбна людзям больш − калі яны сябруюць або ваююць? Баявыя дзеянні культуру раняць ці наадварот? Як выглядае афіша Адэскага тэатра оперы і балета пасля пачатку вайны і ці змяняецца музычны тэкст у кантэксце нашых падзей?  

Адказы на пытанні слухайце і глядзіце ў трансляцыі. 

Comments are closed.