Loading

У польскім Сейме адкрылася выстава «Я быў палякам, грамадзянінам Украіны». Яна прысвечана этнічным палякам, якія, з’яўляючыся грамадзянамі Украіны, загінулі абараняючы яе незалежнасць. У экспазіцыі –партрэты 12 вайскоўцаў з іх гісторыямі, як яны ваявалі і як загінулі. Арганізатарам выставы выступіў наш калега, карэспандэнт радыё Ўнэт, Дмытро Антанюк.

«Гэта вялікі гонар рабіць такую выставу, але ў той жа момант гэта і вялікае выпрабаванне, выклік. Перш за ўсё псіхалагічны, эмацыйны, бо трэба было размаўляць з роднымі загінулых і гэта заўсёды крананне гэтых ранаў… На гэтай выставе прадстаўлены дванаццаць герояў. Гэта не ўсе. І ў адпаведнасці з назваю гэтай выставы, «Я быў палякам, грамадзянінам Украіны», тут прадстаўлены выключна этнічныя палякі».

Падрабязней слухайце ў плэеры ніжэй.

Comments are closed.