Ужо заўтра ў Кіеве ў памяшканні Кіеўскай гарадской дзяржаўнай адміністрацыі адкрыецца выстава, прысвечаная беларусам, якія загінулі, абараняючы Украіну. Пра падрыхтоўку да адкрыцця выставы ў сталіцы Украіны і стаўленне да ініцыятывы ўкраінскіх уладаў распавёў арганізатар выставы, кіраўнік дабрачыннага фонду «Вільна Білорусь» Аляксей Францкевіч.
Гэта ўжо другая выстава. Першая выстава і прэзентацыя музея, які мы вырашылі адкрыць тут ва Украіне, адбылася ва Львове. Гэта перасоўная выстава. Адзінае, што дадаліся, на жаль, новыя экспанаты. Выстава адбудзецца з панядзелка да канца месяца ў Кіеве, у памяшканні КГДА. Афіцыйнае адкрыццё 25 красавіка аб 11-й гадзіне.
Улады да нашай ініцыятывы паставіліся добра. Мы пачалі былі шукаць памяшканне ў Кіеве. У сувязі з ваенным станам масавыя мерапрыемствы забароненыя. Таму мы не змаглі зрабіць гэтую выставу ў Вярхоўнай Радзе, дзе думалі. Атрымалі мы дазвол у КГДА гэта зрабіць.
Нам удалося зусім нядаўна пераіменаваць вуліцу ў Бучы ў гонар беларускага дабраахвотніка, які загінуў у баях з Расійскай імперыяй менавіта ў Бучы. 25-га на адкрыцці выставы, якая адбудзецца ў КГДА, будуць прысутнічаць ці мэр Бучы, ці ягоны намеснік, будуць прадстаўнікі Ірпеня прысутнічаць на адкрыцці, будуць прысутнічаць, народныя дэпутаты Вярхоўнай Рады Украіны, будуць прысутнічаць іншыя афіцыйныя асобы. Таму стаўленне вельмі добрае.
І я думаю, што выстава будзе вельмі рэзанансная. Гэта патрэбна рабіць, каб па-першае, ведалі пра беларускіх герояў, якія аддалі жыццё ва Украіне. Каб даведаліся, што з, на жаль, загінулых нашых герояў імёнамі трох ужо на сённяшні дзень пераіменаваныя вуліцы ва Украіне. Два нашыя героі пасмяротна, на жаль, атрымалі званні Герояў Украіны. Таму, якое можа быць стаўленне да герояў, які аддалі свае жыцці ва Украіне, у першую чаргу за Украіну?!
Мерапрыемства пачнецца з набажэнства. Мы запрасілі прадстаўнікоў рэлігійных канфесіяў. Запрасілі і спадзяемся, што прыйдзе Епіфаній (кіраўнік Праваслаўнай царквы Украіны – РЎ). Прыйдзе кіраўнік Міністэрства [у справах] ветэранаў. Прыйдуць пабрацімы. Прыйдуць, ужо пацвердзілі, народныя дэпутаты. Таксама мы запрасілі прадстаўнікоў Офіса [Прэзідэнта Украіны]. Спадзяемся, што людзей будзе шмат, таму што тэма на сённяшні дзень вельмі актуальная.
Цалкам размову з Аляксеем Францкевічам слухайце ў плэеры ніжэй:
Comments are closed.