У Вільні на Ратушнай плошчы адкрылася выстава “Беларусь: дарога да свабоды”. Экспазіцыя арганізавана Амбасадай ЗША ў Літве.
Дзярждэпартамент ЗША запрасіў беларускую мастачку (яе імя не называецца па пытаннях бяспекі) паназіраць за барацьбой за дэмакратыю ў Беларусі і візуалізаваць думкі, рэакцыі і надзеі, звязаныя з краінай. У выніку атрымалася 100 прац, які адлюстроўваюць, з аднаго боку, барацьбу рэжыма з іншадумствам, свабодай слова, правамі чалавека, а з іншага – барацьбу саміх беларусаў з рэжымам і іх памкненні да свабоды. Частка прац прысвечана месцу Беларусі ў расійска-украінскім узброеным канфлікце.
46 карцін беларускай мастачкі будуць экспанавацца ў Вільні да 16 лістапада, пасля чаго выстава адправіцца ў Коўна.
У адкрыцці выставы прыняла ўдзел Святлана Ціханоўская.
Comments are closed.