Loading

Раніцай у суботу на Крымскім мосце прагучаў магутны выбух, які справакаваў маштабны пажар і разбурэнне. Што вядома на гэты момант:

  • У Нацыянальным антытэрырыстычным камітэце Расіі паведамілі, што адбыўся падрыў грузавога аўтамабіля. Ён стаў прычынай узгарання сямі паліўных цыстэрн чыгуначнага саставу, які рухаўся ў кірунку Крымскага паўвострава. Паводле даных НАК, часткова абрушаны два аўтамабільныя пралёты пераправы. Арка над сухапутнай часткай маста не пашкоджана. Рух на мосце прыпынены, суднаходства ў праліве працягваецца. Падрыхтавана да запуску паромная пераправа,
  • Уладзімір Пуцін загадаў прэм’ер-міністру сфарміраваць урадавую камісію для высвятлення прычын здарэння і ліквідацыі наступстваў на Крымскім мосце. Кіраўнікі МНС і Мінтранса Расіі выехалі на месца інцыдэнту.
  • «Рэакцыя кіеўскага рэжыму на разбурэнне грамадзянскай інфраструктуры сведчыць аб яго тэрарыстычнай сутнасці»,заявіла прадстаўнік МЗС РФ Марыя Захарава.
  • Як паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на крыніцы ў праваахоўных органах, падрыў Крымскага моста мог быць спецаперацыяй СБУ. Там афіцыйна не каментуюць сваё дачыненне да гэтых падзей, аднак намякаюць на гэта.
  • Міністр замежных спраў Эстоніі Урмас Рэйнсалу заявіў, што падрыў Крымскага моста мог быць аперацыяй Украіны. У той самы час ён рады гэтай навіне.

Comments are closed.