Loading

Натхніўшыся фальклорнымі фактамі, сабралі для вас адмысловую падобрку песень, якімі нашыя продкі сустракалі і праважалі самую ўзнёслую паравіну года. 

1. У беларускім народным календары веснавы цыкл вылучаўся найбольшай жанравай разнастайнасцю. Гэты перыяд году быў насычаны самымі рознымі святамі і абрадамі. Гуканне вясны, Вялікдзень, Юр’я, Ушэсце, Тройца, русальны тыдзень. Пачатак новага жыцця, абуджэнне росквіту прыроды − усё гэта адлюстравана і ў абрадавых спевах. 

2. Пачынаецца веснавы цыкл з абрада гуканныя вясны, на якім выконваюць песні-вяснянкі. Імі замыкалі зіму і адмыкалі лета. Нашыя продкі спявалі, каб прыспешыць прыход вясны і радаваліся, што яна «адмыкае зямліцу, выпускае травіцу на ранняе лета, на буйнае жыта». 

3. Веснавыя спевы даволі гучныя, экспрэсіўня: вясна − гэта абуджэнне прыроды. Голасам быццам дапамагалі наваколлю прачнуцца. Амаль пасля кожнай вяснянкі можна пачуць на канца адмысловае закліканне − «а-ў-ў». Ролю заклічак выконвалі і карагоды − гэта такая манера гукаць вясну падчас якога-небудзь руху. 

4. Веснавыя песні звычайна спяваліся на вольным паветры. Падчас гукання вясны адбываўся дыялог з прыродай. Таму вельмі часта былі песні, разлічаныя на эфект рэха − у полі, лесе, на лузе ці на вадзе. Напэўна, гэта было вельмі прыгожа…

5. Ад таго, як сустракалі вясну, залежыў дабрабыт селяніна, таму што абуджэнне прыроды абяцала ўрадлівасць зямлі. Не менш увагі надавалася і песням канцу веснавога цыкла. Асаблівае месца ў ім займаюць велікодныя спевы. У вёсцы Бездзеж Драгічынскага раёна захаваўся, напрыклад, старажытны велікодны абрад Стрылка. А на 40-ы дзень пасля Вялікадня нашыя продкі ладзілі таямічы абрад «Ваджэнне і пахаванне стралы». Традыцыя яго правядзення захавалася толькі ў некалькіх беларускіх вёсках. 

 

Comments are closed.