Loading

З 20 па 30 лістапада ў межах кінафестывалю «Паўночнае ззянне» пакажуць найноўшыя мастацкія і дакументальныя фільмы з Паўночнай Еўропы, Беларусі і Украіны.

Сёлета форум пройдзе ў змешаным фармаце. Большая частка праграмы даступна ў анлайн, але некаторыя стужкі магчыма будзе ўбачыць на вялікім экране ў Вільнюсю і Таліне. Стваральнікі «Паўночнага ззяння» падкрэсліваюць, што гэта адзін з нешматлікіх кінафестываляў, які, нягледзячы на пандэмію і рэпрэсіі, не прапусціў аніводнага года і працягвае дзейнічаць у фармаце міжнароднага агляду. Пра асаблівасці сёлетняй праграмы распавядае заснавальніца і дырэктарка «Паўночнага ззяння» Воля Чайкоўская.

Хайлайты праграмы «Паўночнага ззяння»

Уся праграма фестываля падзяляецца на тры часткі: міжнародную, беларускую і спецыяльную праграму Ukraine mon amour.

Беларуская праграма складаецца з 11 фільмаў. У гэтым годзе арганізатары прапаноўваюць гледачам унікальную навінку: акрамя праглядаў анлайн, частку стужак можна будзе паглядзець у кінатэатрах Таліна і Вільні. Большасць фільмаў знята па матывах падзей 2020 года, але гледачоў чакаюць сюжеты пра моцных жынчын, жыццё ў эміграцыі і шмат іншых тэм.

У Таліне ў межах кінафестывалю «Чорныя ночы» 24 лістапада адбудзецца паказ фільма Андрэя Куцілы «Калі кветкі не маўчаць», а 25 лістапада — поўны метр Сашы Кулак, яе «Мара».

У Вільні 22-23 лістапада ў кінатэатры Skalvija арганізатары пакажуць тры стужкі: «Мара», «Край свету» і мультфільм Shirey Mara.

Асобнай увагі заслугоўвае шэраг дыскусій, запланаваных у праграме «Паўночнага ззяння». Разам з Андрэем Куцілам, Сашай Кулак і Алінай Коўшык у Таліне запрашаюць абмеркаваць выклікі эміграцыі і будаванне кінасупольнасці ў выгнанні.

На дыскусіі «Змайгайся, як дзяўчо» ісландскі рэжысёр аднайменнага фільма Гвюд’ён Рагнарсан, баскетбалістка Кацярына Сныціна і журналіст Ягор Калеснік падымуць тэму патрыярхату ў спорце.

Пра журы фестываля

Праграму «Паўночнага ззяння» будзе адглядаць міжнароднае журы: прадзюсарка з Украіны Наталля Лібэт, рэжысёр з Фарэрскіх астравоў Сакарыс Стора, які ў 2017 годзе ў межах фестываля ў мінскім кінатэатры «Мір» прадстаўляў свой першы поўнаметражны фільм, а таксама фінская акторка і рэжысёрка Памела Тола. Дзякуючы такім міжнародным прафесіяналам, беларускае кіно і агулам павестка набірае больш увагі і падтрымкі.

Пра голоўную ідэю і слоган фестываля «Як дома»

Для нас «Як дома» — гэта пра тое, што кожны чалавек носіць дом з сабою. Такі своеасаблівы перыфраз цытаты Караткевіча. Многія з нас былі вымушаны з’ехаць з Беларусі і Украіны, мы шукаем дом, стрыжань унутры сябе і спрабуем зазямліцца там, дзе мы цяпер жывем. І рабіць максімальна добра, што мы можам там, дзе мы ёсць. Гэта пра пэўны рух і клопат пра сябе, пра сваё ўнутранае цяпло.

«Паўночнае ззянне» — гэта такі кінафестываль на колах, які ў любы момант гатовы зрушыцца ў бок дому».

Як зарэгістравацца на прагляды

На сайце фестываля можна зарэгістравацца на паказы. Неабходна стварыць свой акаўнт, пацвердзіць эмейл і абраць неабходны фільм.

Важна адзначыць, што стужкі не будуць даступныя ўвесь час, а толькі згодна з раскладам. Кожны фільм будзе даступны 24 гадзіны.

Поўную праграму фестывалю «Паўночнае ззянне» глядзіце на сайце праекта.

Comments are closed.