10 снежня тэлеканал Белсат адзначае сваё 15-годдзе. Пра гісторыю стварэння і працы тэлеканалу паразмаўлялі з кіраўніцай ІТ аддзелу Вольгай Швед, якая працуе з першых дзён існавання канала.

Топ фактаў пра тэлеканал Белсат ад Вольгі Швед:
- Першапачаткова каманда канала складалася з 25 чалавек.
- Першы эфір Белсата быў 3 гадзіны. З іх 3,5 хвіліны займалі навіны.
- Першапачаткова каманду шукалі сярод беларускіх журналістаў якія знаходзяцца як у Польшчы, так і ў Беларусі. Частка супрацоўнікаў прыйшла з іншых медыя, у тым ліку і з Еўрарадыё, якія раней месціліся ў Варшаве.
- Самыя першыя памяшканні, дзе працавала каманда Белсата знаходзіліся ў сутарэннях будынку польскага тэлебачання. У кабінетах не было вакон, а іх сцены былі абліцаваны пліткай. За гэта офіс называлі «моргам».
- Зараз у камандзе тэлеканала Белсат больш за 300 супрацоўнікаў.
- Да 15-годдзя быў запушчаны новы сайт vot-tak.tv і абноўлены belsat.eu
- Белсат мае 12 праектаў на youtube і 2 срэбныя кнопкі. А канал ВОТ ТАК набліжаецца да мільёна падпісантаў.
Больш пра тое, як ствараўся першы незалежны тэлеканал Беларусі, ці верылі яго супрацоўніку ў паспяховасць праекту і як збіралі каманду журналістаў слухайце ў плэеры ніжэй.
Comments are closed.