Loading

Дырэктар дэпартамента прававой абароны Цэнтра Беларускай Салідарнасці Вольга Дабравольская сустрэлася з журналістамі і расказала, з якімі праблемамі часцей за ўсе сутыкаюцца беларусы Польшчы пры легалізацыі ў краіне.

Вольга Дабравольская:

«Больш станоўча польскія міністэрствы і ўлады ставіліся да беларусаў у пачатку вайны, але сітуацыя палітычная змянілася недзе пасля ліпеня. І ў пастанове, якую нам, на жаль, не далі пракаментаваць і не далі ўнесці карэктывы, мы ўжо постфактум убачылі, што гуманітарныя візы на тэрыторыі Польшчы могуць атрымаць толькі дзве катэгорыі беларусаў: перад усім гэта тыя беларусы, якія пасля 24 лютага выехалі з Украіны, а да гэтага знаходзіліся там легальна, і тыя беларусы, якія знаходзяцца ў Польшчы на падставе дзеючых гуманітарных віз і задэкларавалі немагчымасць вяртання ў Беларусь».

Асноўная прычына праблем беларусаў з легалізацыяй, паводле слоў юрыста, гэта ксенафобія супрацоўнікаў візавых цэнтраў і дзяржустаноў у дачыненні да беларусаў. Асабліва моцна гэтым грашаць супрацоўнікі візавых цэнтраў.

 «Камерцыйная арганізацыя, якая абслугоўвае міністэрства, не валодае дзяржаўнай мовай. Гэта было для нас вялікім здзіўленнем калі юрысты Цэнтра Беларускай Салідарнасці прыйшлі з маніторынгам сітуацыі, паколькі нам вельмі шмат паступала скаргаў на тое, што не прымаюць дакументы. Для нас гэта сапраўды было шокам, бо гэта камерцыйны пасярэднік, які павінен прыняць дакументы і проста перадаць іх у міністэрства. Мы, на жаль, не змаглі пераверыць ніякія кваліфікацыі, бо на юрыстаў Цэнтра Беларускай Салідарнасці гэтыя супрацоўнікі проста выклікалі паліцыю, паведаміўшы, што юрысты перашкаджаюць іх працы».

Comments are closed.