З прэм’ер-міністарам Францыі Элізабэт Борн Святлана Ціханоўская сустрэлася 5 кастрычніка.
Яна распавяла пра сітуацыю з палітвязнямі, незалежнымі медыямі і пра дзейнасць беларускіх добраахвотнікаў. Беларуская лідарка падзякавала за рашэнне не ўручаць даверчыя граматы Лукашэнку і за прызначэнне спецпасланніцай Віален Дэ Вільмор.
Таксама абмеркавалі:
- Палітычную і дыпламатычную падтрымку Беларусі.
- Ролю Францыі як медыятара ў магчымых перамовах аб выхадзе з палітычнага крызісу.
- Дапамогу незалежным СМІ ў супрацьдзеянні расійскай прапагандзе.
- Праграмы падтрымкі і абменаў для культурных дзеячаў і студэнтаў з Беларусі.


Comments are closed.