Loading

«Самыя таксічныя людзі свету» сустрэліся ў Мінску. Пуцін прыляцеў у Мінск упершыню за тры гады, да гэтага звычайна Лукашэнка лётаў па выкліках расійскага прэзідэнта. Пасля таго, як стала вядома пра гэты візіт, у медыя-прасторы пачалі гучаць прагнозы пра тое, што Пуцін едзе альбо прымушаць Лукашэнку канчаткова здаць Беларусь альбо прымусіць яго накіраваць беларускую армію на дапамогу Расіі ў вайне супраць Украіны.

На першы погляд па выніках гэтага візіту сенсацый не здарылася, гучных заяў не прагучала. На прэс-канферэнцыі бакі канстатавалі, што задаволены размовай: цэны на газ для Беларусі ўзгаднілі, санкцыям супрацьстаяць эфектыўна і нават дамовіліся запусціць з дапамогай расіян беларускага касманаўта. Пра ваеннае супрацоўніцтва шмат не гаварылі, але прагучала, што Расія паставіла Беларусі комплекс С-400 і «Іскандэры», а па-другое, што Расія працягне рыхтаваць каманды для беларускіх самалетаў, здольных несці ядзерную, ці, як гэта было ў арыгінале, «спецыфічную» зброю.

Вынікі мінскага ваяжу Пуціна абмеркавалі з палітолагам Віталём Цыганковым.

Сцісла ў размове:

  • Я іранічна стаўлюся да такіх візітаў: кожны раз, як толькі Пуцін і Лукашэнка сустракаюцца, ад іх чакаюць чагосьці надзвычайнага і гістарычнага, а потым тлумачаць, чаму гэтага не адбылося.
  • Адметнасць візіта ў тым, што ўпершыню з 2019 года Пуцін сам прыехаў у Мінск, да гэтага сёлета ён сем разоў выклікаў Лукашэнку на даклад у Расію. Мінск – гэта адзінае месца, куды Пуцін можа прыехаць і не пачуць крытыкі.
  • Пра вайну нічога не гаварылі: такая была задума. Усе чакалі, што Пуцін прыедзе і прымусіць Лукашэнку ўступіць у вайну. Людзі ўжо задаюць пытанне, а адкуль увогуле ўзялася думка пра тое, што Пуцін цісне на Лукашэнку і прымушае яго ўступіць у вайну? Гэта запусціў Макей. Мне гэты наратыў не падабаецца, бо гэта наратыў такога «самастойнага» Лукашэнкі.
  • Ці будзе новая атака з тэрыторыі Беларусі ва Украіну? Я адкажу: так. Але беларускія войскі не будуць прымаць у гэтым удзел. Гэта не трэба ні Лукашэнку, ні Крамлю. Лукашэнка баіцца, што Украіна ўдарыць у адказ па Беларусі.
  • Зверка дадзеных у беларускіх ваенкаматах – гэта не мабілізацыя: сістэма наводзіць парадак у дакументах, маніторыць настроі і дэманструе Маскве, што нейкія дзеянні Беларусь таксама робіць.
  • Расія перадала С-400 і «Іскандэры» для абароны расійскіх ваенных аб’ектаў на тэрыторыі Беларусі і для патрэб аб’яднанай групоўкі войскаў. А хто будзе кіраваць гэтымі аб’яднанымі сіламі? 99% даю, што гэта будзе расійскі генерал.
  • Расіянам зараз немэтазгодна ісці з Беларусі на Кіеў, лагічней было б ісці на захад і перакрыць шляхі дастаўкі заходняга ўзбраення ўкраінцам. Да таго ж там блізка Ровенская АЭС, што таксама можна выкарыстоўваць у ядзерным шантажы.

Поўную размову з Віталём Цыганковым слухайце ў плэеры ніжэй.

 

Падпісвайцеся на наш тэлеграм t.me/radiounetfm

Comments are closed.