Бліжэйшыя тыдні пройдуць пад знакам Кастуся Каліноўскага. 160 гадоў таму, 1 лютага 1863 ён ачоліў нацыянальна-вызваленчае паўстанне супраць расійскага панавання. Кастусь Каліноўскі – адзін з самых вядомых прадстаўнікоў беларускай нацыі ў свеце. Ён лічыцца нацыянальным героем Беларусі, прычым яго нацыянальная прыналежнасць тэма дыскусійная.
Пра асобу Каліноўскага, яго значэнне для сучаснай Беларусі і само паўстанне, радыё Ўнэт пагаварыла з гісторыкам, аўтарам кнігі «Канстанцін Каліноўскі: асоба і легенда» Васілём Герасімчыкам.
Сцісла ў размове:
- 22 студзеня 1863 годзе паўстанне распачалося ў Польшчы, а Беларусь і Літва далучыліся 1 лютага. Таму мы будзем адзначаць 160-годдзе крыху пазней, чым палякі.
- Асобу Каліноўскага ў розныя перыяды трактавалі па-рознаму. Яго некалькі разоў спрабавалі выкрасліць з нашай гісторыі. Але адначасова пра Каліноўскага складаліся легенды і паданні. У гады Вялікай Айчыннай вайны ён стаў сімвалам барацьбы, яго імем называлі брыгады.
- У польскай гістарыяграфіі імя Каліноўскага фактычна не ўзгадваецца.
- Ці звалі Каліноўскага Кастусь? У дакументах сучасніках гэтае імя не фігуруе. У афіцыйных дакументах узгадваецца яшчэ адно яго імя Вінцэнт.
- Ці былі ў паўстанцаў шансы на перамогу: з сённяшніх пазіцый можна сказаць, што невялікія, але былі. Але геапалітычная сітуацыя спрацавала не на карысць паўстанцаў.
- Пахаваць Каліноўскага ў Вільні было абсалютна правільным рашэннем. Там мы можам яго ўшанаваць.
Comments are closed.