З 13 на 14 студзеня ў Давыд-Гарадку Столінскага раёна Брэсцкай вобласці праводзіцца абрад на Шчодры вечар, які мясцовыя называюць «Конікі». Гэтая працэсія калядоўшчыкаў мае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці. Што ж такое «Конікі» і як іх удалося захаваць праз стагоддзі – радыё Ўнэт расказаў культуролаг, ураджэнец Століншчыны Васіль Дранько-Майсюк.
Сцісла ў размове:
- Традыцыя ідзе з часу, калі Давыд-Гарадок толькі ўтварыўся. Легенда кажа, што заснавальнік Давыд-Гарадка заблукаў у тых мясцінах, і конь з багны яго вывеў у тое месца, дзе была невялікая вёсачка, якая стала затым Давыд-Гарадком. Таму конь у абрадзе – фігура ключавая.
- Наперадзе заўсёды ідзе конь, белы, прыгожы, шыкоўны, а за ім ужо астатнія ўдзельнікі працэсіі – Скарбнік, Бусел, Баба, Дзед, Чорт, Смерць, Мядзведзь. У кожнага персанажа свая функцыя. Гэта – сапраўдны карнавал.
- Віш-ліст калядоўшчыкаў: хто мог даваў грошы, у асноўным давалі прадукты. Абавязкова налівалі. Ад візіту «Конікаў» адмовіцца было немагчыма.
- Абрад існуе шмат стагоддзяў: перажыў і «польскі час» і «саветы». Праўда, у савецкія часы міліцыя часам ганяла ўдзельнікаў гэтага святочнага шэсця.
- Свята мае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці. Але сучаснасць унесла змены: зараз можна заўважыць у працэсіі і Мікі-Маўса і Джэка-Вераб’я.
- Гэта свята, на якім усе шчаслівыя. Уладзімір Караткевіч спецыяльна прыязджаў у Давыд-Гарадок, каб адчуць атмасферу «Конікаў».
Поўную размову слухайце ў плэеры ніжэй.
Comments are closed.