Loading

У панядзелак у варшаўскім «Google for startup campus» пачаўся Сусветны тыдзень прадпрымальніцтва ў Беларусі 2022. Мерапрыемствы працягнуцца да пятніцы і праходзяць яны ў змяшаным фармаце. Такім чынам, да мерапрыемстваў могуць далучыцца і прадпрымальнікі, якія знаходзяцца ў Беларусі.

Беларусь далучылася да ініцыятывы «Міжнародны тыдзень прадпрымальніцтва» яшчэ 11 год таму. На жаль, зараз правядзенне гэтага важнага для эканомікі краіны мерапрыемства ў самой краіне немагчымае.

У панядзелак адбылася цырымонія адкрыцця. Суарганізатарам мерапрыемства выступіла сузаснавальніца Imaguru startup hub, Насця Хамянкова.

«Мы ведаем, што нам трэба падтрымоўваць прадпрымальнікаў, якія з’ехалі з Беларусі і зараз развіваюць свае кампаніі за мяжой. Але таксама ёсць тыя, хто застаўся ўнутры Беларусі, таму мерапрыемствы сусветнага тыдня прадпрымальніцтва адбываюцца як офлайн, так і онлайн».

Падчас тыдня прадпрымальнікі змогуць сустрэцца з калегамі з Польшчы, падзяліцца ідэямі, абмеркаваць праблемы, з якімі яны сутыкаюцца а таксама, і магчыма гэта галоўнае, сустрэцца з інвестарамі.

«Гэта тыдзень розных мерапрыемстваў, але яны для прадпрымальнікаў, з прадпрымальнікамі і для таго паб падтрымаць прадпрымальнікаў і тых, хто змяняе нашу краіну».

Мерапрыемствы працягнуцца да пятніцы. Далучыцца да онлайн трансляцыі можна па спасылках на афіцыйным канале мерапрыемства ў Тэлеграм GEW Belarus.

Поўны рэпартаж слухайце ў плёеры ніжэй.

Comments are closed.