Loading

У Беларусі выклікаюць занепакоенасць мілітарызацыя Польшчы і яе агрэсіўныя намеры. Пра гэта заявіў журналістам дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Беларусі Аляксандр Вальфовіч па выніках  сустрэчы сакратароў Саветаў бяспекі дзяржаў – удзельніц СНД, праведзенай у  Маскве.

«На шкоду эканамічным інтарэсам Польшчы  стаўка зроблена на мілітарызацыю, павелічэнне колькасці ўзброеных сіл, тэхнікі, ніхто не думае пра просты польскі народ і для чаго гэта трэба. Але для чаго гэта трэба, зразумела: развязаць агрэсію. Развязаць агрэсію ў адносінах да каго? Натуральна, бліжэй за ўсіх знаходзіцца Рэспубліка Беларусь. Але польскае кіраўніцтва павінна разумець, што калі развяжа агрэсію, вайна закране не толькі тэрыторыю Беларусі, яна палыхне па тэрыторыі ўсёй Усходняй Еўропы, ад гэтага пацерпіць мірны народ Польшчы і іншых краін, які не даруе сваім палітычным кіраўнікам тое, што яны сёння спрабуюць зрабіць» , – сказаў Аляксандр Вальфовіч.

Ён таксама звярнуў увагу, што суседнія з Беларуссю краіны не жадаюць весці перамовы і адмежаваліся ад беларускіх улад «жалезнай заслонай».

«Пабудаваны пяціметровыя агароджы, нацягнуты калючы дрот як на тэрыторыі Польшчы, так і на тэрыторыі прыбалтыйскіх дзяржаў. І кіраўніцтва гэтых краін не ідзе ні на якія кантакты і не збіраецца абмяркоўваць праблемы. Гэта сумна, страшна і няправільна», – рэзюмаваў дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Беларусі.

Comments are closed.