Loading

Валерый Сахашчык, прадстаўнік Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі па пытаннях абароны і нацыянальнай бяспекі, выканаў сваё абяцанне і пачаў працэдуру выхаду з расійскага грамадзянства. Адпаведную заяву Сахашчык накіраваў на адрас Амбасады Расійскай Федэрацыі ў Варшаве.

«Хачу яшчэ раз падкрэсліць, што асуджаю агрэсію Расіі супраць Украіны, жадаю ўкраінскаму народу хуткай перамогі», – сказаў прадстаўнік Кабінета перад аддзяленнем пошты.

У першай палове верасня стала вядома, што Валерый Сахашчык з 1992 года мае расійскае грамадзянства. Заяўлялася, што ён «атрымаў яго аўтаматам», бо ў той час «служыў пад юрысдыкцыяй Расіі». Прадстаўнік Аб’яднанага кабінета паабяцаў адмовіцца ад расійскага пашпарта.

Comments are closed.