208 total views

100 дзён працуе Аб’яднаны Пераходны Кабінет (АПК) Беларусі. Звычайна праз такі час прынята падводзіць папярэднія вынікі працы новапрызначаных урадаў. Натуральна, што Кабінет не з’яўляецца сёння органам выканаўчай улады ў класічным разуменні, але Павел Латушка, Валерый Кавалеўскі, Аляксандр Азараў, Валерый Сахашчык і Аліна Коўшык прэтэндуюць на тое, каб прадстаўляць інтарэсы дэмакратычнай Беларусі ў рамках каманды Святланы Ціханоўскай. Пра дасягненні і правалы Аб’яднанага Пераходнага Кабінету ў першыя 100 дзён працы, паразмаўлялі з палітолагам, аналітыкам Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў Вадзім Мажэйкам.

У размове:

  • АПК структуруе палітычнае поле праціўнікаў Лукашэнкі. Часта канфлікты ў дэмакратычных сілах звязаны з тым, што людзі не да канца разумеюць, хто з кім працуе і хто каму падпарадкоўваецца. Кабінет паспрабаваў унесці разуменне ў гэты працэс.
  • АПК не з’яўляеца «класічным» урадам у выгнанні. Па-першае, у беларусаў ужо ёсць Рада БНР, і калі казаць пра сімвалічную ролю, прыгажэй быць не можа: найстарэйшы ў Еўропе ўрад у выгнанні. Па-другое, прадстаўнікі афіцыйнага Мінска яшчэ ўваходзяць у ААН, МВФ і іншыя міжнародныя структуры. Дэмакратычныя сілы пакуль не замянілі гэтай прысутнасці, выключэнне толькі Савет Еўропы, дзе была створана Кантактная група па Беларусі.
  • Што можа АПК? Рэсурс міжнароднай легітымнасці Кабінет выкарыстоўвае паспяхова, з рэсурсам унутранай легітымнасці пакуль усё складана. Для рэпутацыі Кабінета пакуль зроблена няшмат. Заўважных поспехаў яго дзейнасці няма.
  • Апошнія падзеі вакол Кабінета і Офіса Ціханоўскай сведчаць аб праблемах камунікацыі ў гэтых структурах.

Comments are closed.