164 total views
Полк імя Кастуся Каліноўскага збірае рэзерв на тэрыторыі Еўрасаюза. Адпаведная заява з’явілася ў тэлеграм-канале падраздзялення на гэтым тыдні. Што гэта за ініцыятыва, чым яна адрозніваецца ад ужо існуючых праектаў такога кшталту і чаму з’явілася менавіта зараз – радыё Ўнэт распавёў намеснік камандзіра палка Каліноўскага Вадзім Кабанчук.
— Мы раней прадпрымалі крокі, каб рыхтаваць наш рэзерв. У нас было аб’яўлена аб стварэнні рэзерва ўнутры самой Беларусі. Мы працавалі з некаторымі структурамі ў ЕС, у прыватнасці ў Польшчы і Літве, з нашымі эмігранцкімі беларускімі структурамі. Зараз для таго, каб нарасціць рэкрутынг, каб узмацніцца, мы вырашылі праводзіць уласныя заняткі, уласныя трэнінгі ў краінах ЕС. Дзеля чаго гэта робіцца? Да нас у полк, ва Украіну едзе невялікі працэнт людзей, якія хацелі б змагацца, у тым ліку і са зброяў у руках, за лёс і волю Беларусі. Большасць кажа: мы гатовы ахвяраваць і рызыкаваць дзеля Беларусі, але не ўсе падзяляюць пазіцыю, што трэба ваяваць таксама ва Украіне і атрымліваць там баявы досвед. Таму мы і ўключылі гэты механізм, каб рыхтаваць гэтых людзей на тэрыторыі Еўропы.
— Паведамленне пра рэкрутынг з’явілася адначасова з заявай польскага генерала Вальдэмара Скшыпчака аб верагоднасці паўстання ў Беларусі. Гэта выпадкова? Ці ёсць у вас планы і паразуменне з польскімі ўладамі на гэты конт?
— Давайце на гэтым паставім шматкроп’е…
Больш слухайце ў плэеры ніжэй.
Comments are closed.