Loading

Беларуса ўзялі ў палон пад Ліманам. Яму інкрымінуецца артыкул аб наёмніцтве (максімальнае пакаранне – 10 гадоў пазбаўлення волі), паведамляе Офіс генпракурора Украіны.

«Пакуль нехта ў Беларусі, напрыклад, Аляксандр Лукашэнка, кажа, маўляў, мы ва Украіне нікога не забіваем, вось яму афіцыйны доказ адваротнага», — зазначыў прэс-сакратар украінскага генпракурора Барыс Іваноў. Па словах прадстаўніка Офіса генпракурора, гэта першы выпадак, калі артыкул аб наёмніцтве прад’яўлены грамадзяніну Беларусі.

Па інфармацыі ўкраінскіх ваенных, 22-гадовы беларус пайшоў ваяваць добраахвотна ў складзе прыватнай вайсковай кампаніі «Рэдут» у ліпені 2022 года. Зараз ён паранены і знаходзіцца ва ўкраінскім палоне.

Comments are closed.