Аб вызваленні пяці палонных брытанцаў у сераду паведаміла прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі Ліз Трас. Яна падзякавала Уладзіміру Зяленскаму і Саудаўскай Аравіі за дапамогу ў вызваленні палонных. Аб гэтым паведамляе BBC.
Міністр аховы здароўя Вялікабрытаніі пацвердзіў, што сярод вызваленых быў Эйдэн Аслін, узяты ў палон у красавіку і прысуджаны да смяротнага пакарання ў самаабвешчанай «ДНР».
Пазней прасовае агенцтва Саудаўскай Аравіі апублікавала фотаздымкі вызваленых добраахвотнікаў. Акрамя Эйдана Асліна, на іх бачна добраахвотнікаў Джона Хардзінга і Шона Пінэра.
Акрамя пяці брытанцаў таксама былі вызваленыя грамадзяне ЗША, Швецыі, Харватыі і Марока. Агульная колькасьць вызваленых – 10 чалавек.


Comments are closed.