Loading

Міністр замежных спраў Эстоніі Урмас Рэйнсалу ўручыў Святлане Ціханоўскай копію знойдзенага ў архівах дакумента аб прызнанні незалежнасці Эстоніі Радай БНР. 

Урачыстая перадача адбылася ў будынку Міністэрства замежных справаў Эстоніі. 24 кастрычніка  Святлана Ціханоўская прыбыла ў Эстонію, дзе правядзе сустрэчы з прэзідэнтам, спікерам парламента, рэктарамі ВНУ, а таксама выступіць перад дэпутатамі.

Міністр замежных спраў Эстоніі паведаміў, што Эстонія накіруе ў Вільню дыпламатычнага прадстаўніка, які будзе працаваць з дэмакратычнымі сіламі. Ён таксама пацвердзіў, што Эстонія не прызнае рэжыма Лукашэнкі, падзяляе беларусаў і рэжым, а таксама беларускі і расійскі народы.

Comments are closed.