Loading

Дэпутаты Украіны падрыхтавалі праект заявы аб прызнанні Беларусі часова акупіраванай Расіяй тэрыторыяй. Адпаведны праект дакумента зарэгістраваны ў Вярхоўнай радзе 21 кастрычніка. Аб гэтым таксама напісаў у сваім тэлеграм-канале народны дэпутат Украіны Аляксей Ганчарэнка, адзін з ініцыятараў заявы.

У праекце заявы нардэпы ўказваюць, што беларусы пакутуюць ад двайной акупацыі – з боку Расіі і рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.

У праекце дакумента таксама ёсць заклік да міжнароднай супольнасці аб прызнанні тэрыторыі Беларусі часова акупаванай Расіяй. Нардэпы просяць пазбавіць урад Лукашэнкі міжнароднай правасуб’ектнасці і спыніць удзел Беларусі ў міжнародных арганізацыях, у тым ліку ААН і МВФ.

Украінскія дэпутаты заклікаюць сінхранізаваць санкцыі ў дачыненні да Расіі і Беларусі як акупаванай тэрыторыі, а таксама ўстараніць магчымасць абыходу Расіяй санкцый праз Беларусь і выкарыстання краіны ў якасці афшорнай зоны.

Comments are closed.