Паводле інфармацыі Галоўнага ўпраўлення выведкі Мінабароны Украіны, у Беларусі плануюць размясціць 20 тысяч мабілізаваных з Расіі.
Пра гэта паведаміла ў Telegram намеснік міністра абароны Украіны Ганна Маляр.
Мабілізаваныя павінны папоўніць размешчаныя ў Беларусі падраздзяленні расійскай арміі да канца месяца. Па словах Маляр, суадносіны вопытных і мабілізаваных павінны складаць адзін да пяці.
Для размяшчэння расійскіх вайскоўцаў плануюць выкарыстоўваць ваенныя фонды і грамадзянскія будынкі. Пад гэтыя патрэбы таксама перадаюць склады, ангары і памяшканні сельскагаспадарчых прадпрыемстваў.
Маляр заявіла, што расіяне пасля павелічэння штата будуць выкарыстоўваць ваенную тэхніку са складоў у Беларусі і знятую з захоўвання ў Расіі. Акрамя таго, Расія плануе для перавозкі вайскоўцаў мабілізаваць грамадзянскія грузавыя і легкавыя аўтамабілі.
Паводле звестак ГУВ, улады Беларусі далі ўказанне сілавікам садзейнічаць мабілізацыі расіян, якія нядаўна прыбылі на тэрыторыю краіны.
Comments are closed.