Loading

Пастаянны прадстаўнік ураду ў Вярхоўнай радзе Тарас Мельнічук паведаміў праз свой тэлеграм-канал ад тым, што Кабінет міністраў Украіны 27 верасня зацвердзіў папраўкі ў пастанову ад лютага аб выплатах сілавікам і іх сем’ям.

Згодна паправак адначасовая грашовая дапамога (15 мільёнаў грывень) не будзе выплачвацца чальцам сем’яў загінулых сілавікоў, калі тыя «стала пражываюць на тэрыторыі РФ ці Рэспублікі Беларусь, альбо асуджаныя за дзяржаўную здраду, калабарацыянісцкую дзейнасць, саўдзел дзаржаве-агрэсару».

Гаворка ідзе аб сем’ях ваеннаслужачых, службаў бяспекі і знешняй выведкі, галоўнага ўпраўлення выведкі Мінаброны, Нацгвардыі, Дзяржаўнай памежнай службы, Упраўлення дзяржаховы, Дзярслужбы спецсувязі і аховы інфармацыі, Дзяржаўнай службы транспарту, ваенных пракурораў Офісу генпракурора, а таксама супрацоўнікаў і кіраўнікоў Дзяржслужбы па надзвычайных сітуацыях, супрацоўнікаў Службы судовай аховы, кіраўнікоў упраўлення спецаперацый Нацыянальнага антыкарупцыйнага бюро і паліцэйскіх.

Comments are closed.