Украінскія тэлеграм-каналы паведамляюць аб абстрэле калоны мірных жыхароў Запарожскай вобласці, якія намагаліся выехаць з акупаванай тэрыторыі.
Згодна паведамленням украінскага боку, удар быў нанесены ракетамі С-300 расійскімі вайсковымі. Агулам загінулі 23 чалавекі (13 жанчын і 11 мужчын), каля 30 параненыя. Колькасць пацярпелых удакладняецца. Вядома, што сярод іх ёсць і 4-гадовая дзяўчынка, маці якой, магчыма загінула.
Трагедыя адбылася на адзіным КПП, што яшчэ працуе, у Васілеўке, дзе штодзень фарміруюцца калонны цывільных машын на выезд.
На 1 кастрычніка ў вобласці абвесцілі жалобу па загінуўшым.
Comments are closed.