Loading

Сёння ў Вільні прайшлі ўрачыстасці, прысвечаныя 160-ай гадавіне пачатку паўстання 1863-1864 года. Дэлегацыі чатырох краін: Літвы, Беларусі, Польшчы і Украіны – усклалі вянкі ў капліцы на могілках Росы, дзе пахаваны парэшткі Кастуся Каліноўскага і яго паплечнікаў. Потым у кафедральным саборы Вільні адбылася імша.

Удзел у афіцыйных мерапрыемствах прымала лідарка дэмакратычнай Беларусі Святлана Ціханоўская. Далучыліся да святкавання беларусы Вільні.

Падрабязнасці слухайце ў нашым эфіры ў панядзелак у эфіры «Світанак свабоды» у 5 раніцы па варшаўскім часе і а 7-й раніцы па беларускім.

Comments are closed.