Loading

У мінулую нядзелю беларусы Варшавы прысвяцілі сваю штотыднёвую акцыю тэме падтрымкі палітвязняў. Пры гэтым уздымалася тэма прапанаваных некаторымі прадстаўнікамі беларускіх дэмсіл перамоваў з рэжымам Лукашэнкі, з мэтай дамагчыся вызвалення палітвязняў. Практычна ўсе прысутныя на акцыі людзі ўпэўненыя, што перамовы з рэжымам не дапушчальныя. Беларусы страцілі веру любым словам Лукашэнкі, таму не вераць у тое, што такія перамовы прынясуць нейкі вынік.

«Калі мы зараз будзем гандляваць неяк, санкцыі могуць аслабіцца, але турмы не знішчацца, яны застануцца. Гэта толькі пытанне часу ўзяць ім новых людзей і зрабіць іх палітвязнямі».

Такой жа думкі прытрымліваюцца і анархісты. Як адзначае прадстаўнік анархістаў Беларусі ў Варшаве, яны свядома не просяць аб памілаванні і, хутчэй за ўсё, успрынялі б спробы гандляваць імі як здраду.

«Мы, анархісты, выступаем за тое, што гандаль палітвязнямі гэта, па-першае, амаральна, а па-другое – немэтазгодна. Бо ад рэжыму нельга чакаць літасці. Трэба з рэжымам толькі змагацца… Заўсёды ва ўсе часы ў анархістаў была вельмі празрыстая пазіцыя, гэта толькі змаганне. Ніколі не падпісваліся прашэнні аб памілаванні, ніколі не было супрацы з рэжымам».

Падрабязней слухайце ў плэеры ніжэй.

Comments are closed.