179 total views
У пятніцу, 17 сакавіка, у Варшаве адкрываецца выстава твораў рэпрэсаваных беларускіх мастакоў «Вітанкі Беларусі». Выстава пройдзе ў Музеі Вольнай Беларусі. Пачнецца яна а 19 гадзіне па адрасе вуліца Foksal, 11.
Гэты праект – гэта жыццёвы погляд і рэакцыя на апошнія падзеі ў Беларусі, вернісаж твораў мастацтва, створаных у 2020-2023 гадах.
Усе мастакі, якія прадставяць свае працы, былі рэпрэсаваныя, вымушана пакінулі краіну, а большасць з іх адбылі турэмны тэрмін.
Куратарка выставы, Воля Шніп, запрашае ўсіх прыйсці на выставу і падтрымаць мастакоў. Яна дадае, што гэта таксама і шанец пазнаёміць замежнікаў з беларускім андэграўндам і павялічыць пазнавальнасць беларускай сучаснай культуры.
«Канешне, хочацца каб не толькі беларусы прыйшлі на гэтую выставу і ўвогуле ў мяне такая ідэя, і я спадзяюся, што я буду яе працягваць, бо я ў Варшаве не такі доўгі час, некалькі месяцаў. Я вельмі хачу зрабіць такі праект з усімі мастакамі, сабраць іх, каб еўрапейская культура, людзі з еўрапейскай культуры, проста насельніцтва пабачыла, што ў нас, насамрэч, вельмі таленавітыя людзі. Проста паказаць, што мы годныя людзі, што мы моцныя людзі і мы можам рабіць вельмі добрыя таленавітыя справы разам».
Падтрымаць мастакоў можна будзе набыўшы іхнія працы падчас аўкцыёну, які таксама пройдзе ў пятніцу, альбо проста заданаціўшы па спасылцы.
Comments are closed.