307 total views
Невядомы напаў у Варшаве на вядучага ютуб-канала «Руха За свабоду» Іллю Дабратвора.
Па словах Дабратвора, у пятніцу каля 20-й гадзіны яго ля дома чакаў невядомы, які напаў на вядучага без тлумачэння. У выніку, Ілля атрымаў пералом носа і чэрапна-мазгавую траўму. Сам журналіст звязвае нападзенне выключна з прафесійнай дзейнасцю. Ен расказаў радыё Ўнет, што былі пагрозы на яго адрас ў Фэйсбуку, але ён не звяртаў на іх увагі, бо такія пагрозы з’яўляліся цэлы час.
Дабратвор неадкладна звярнуўся па медыцынскую дапамогу і ў паліцыю. Па яго словах, нападаўшага пакуль затрымаць не ўдалося. Сам Ілля кажа, што “гэта быў не беларус, хутчэй за ўсё, бо я ў яго заўважыў тату, якую робяць польскім крымінальнікам. Версію з вар’ятам таксама не адкідаю” , –удакладніў журналіст.
Comments are closed.