Loading

59 327 — столькі грамадзян Беларусі пастаянна пражывае ў Польшчы на ​​канец верасня 2022 года. Большасць з іх беглі ад рэпрэсій рэжыму Аляксандра Лукашэнкі. Ёсць сярод перасяленцаў і людзі польскага паходжання. 

Апошнія даныя аб колькасці мігрантаў з Беларусі, якім удалося легалізаваць знаходжанне ў Польшчы, апублікаваў  Цэнтр беларускай салідарнасці (ЦБС) са спасылкай на Упраўленне па справах замежнікаў Польшчы.

Паводле звестак ЦБС,  пачынаючы з  2019 года беларусы складаюць другую па велічыні групу замежнікаў, якія пражываюць у Польшчы, саступаючы па гэтым паказчыку толькі грамадзянам Украіны.

Як паведамілі ЦБС  ва ўпраўленні па справах замежнікаў, за апошнія гады зафіксаваныя дзве буйныя хвалі беларускай эміграцыі ў Польшчу. Першая прыпала на перыяд пасля сфальсіфікаваных рэжымам Аляксандра Лукашэнкі прэзідэнцкіх выбараў 2020 года і беспрэцэдэнтнай  хвалі дзяржаўнага тэрору супраць крытыкаў рэжыму.

Другая хваля міграцыі пачалася пасля 24 лютага 2022 года, калі Расія  пры падтрымцы рэжыму Лукашэнкі пачала ўзброенае ўварванне ва Украіну. Нельга выключаць, што перад пагрозай мабілізацыі  беларусы ў бліжэйшыя дні зноў пачнуць масава эміграваць з краіны  і шукаць прытулку ў Польшчы.

Comments are closed.