Loading

Як паведамляе тэлеграм-канал Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, намеснікамі прадстаўніка па транзіце ўлады ў АПК сталі Юрась Губарэвіч – лідар руху «За свабоду», і Арцём Праскаловіч, які раней працаваў у Адміністрацыі Лукашэнкі.

Паводле апрылюдненай інфармацыі, былы супрацоўнік Адміністрацыі лукашэнкі Арцём Праскаловіч будзе курыраваць у ведамстве прадстаўніка па транзіце ўлады «юрыдычныя пытанні ў справе пераследу прадстаўнікоў рэжыму Лукашэнкі на падставе міжнароднага права».

Юрась Губарэвіч, які ўначальвае рух «За Свабоду», будзе адказваць за «падрыхтоўку кадравага рэзерву для новай Беларусі».

«Прызначэнне ў Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі вопытных спецыялістаў дазволіць сістэмна і інстытуцыйна працаваць над набліжэннем пераменаў у Беларусі», – сцвярджаецца ў паведамленні аб прызначэнні намеснікаў прадстаўніка.

Comments are closed.