Loading

У Палату прадстаўнікоў Беларусі ўжо паступіў законапраект аб грамадзянстве, чакаецца праект закону аб амністыі.

«Гэта тыя пытанні, якія зараз маюць асаблівае гучанне, закранаюць нацыянальную бяспеку нашай дзяржавы», – заявіў спікер ніжняй палаты Уладзімір Андрэйчанка.

Раней, кіраўнік МУС Іван Кубракоў паведаміў, што праект прадугледжвае страту грамадзянства, у тым ліку і атрыманага па нараджэнні, «пры наяўнасці прыгавору суда, які ўступіў у законную сілу і пацвярджае ўдзел такой асобы ў экстрэмісцкай дзейнасці або прычынення ім цяжкай шкоды нацыянальным інтарэсам». Таксама папраўкі прадугледжваюць «абавязак грамадзян рэспублікі інфармаваць кампетэнтныя органы аб набыцці грамадзянства замежнай дзяржавы або атрыманні пасведчання на права жыхарства або іншага дакумента замежнай дзяржавы, які дае права на льготы або іншыя перавагі». Да такіх дакументаў адносіцца, напрыклад «карта паляка». Што да амністыі, то Андрэйчанка абазначыў яго словам чакаецца, але не ўдакладніў часовы тэрмін.

Comments are closed.