Падпісанню дамоваў, па традыцыі, папярэднічала доўгая прамова Пуціна.
У гэтай прамове Пуцін зрабіў шэраг рэзкіх заяў. Так, на думку Пуціна, Еўропа, нібыта, абслугоўвае чужыя інтарэсы, а менавіта – Злучаных Штатаў.
Таксама, Пуцін заявіў, што гэта «англасаксы» здзейснілі дыверсію на трубах «Паўночнага патока» і, тым самым, прыступілі да знішчэння агульнаеўрапейскай энергетычнай інфраструктуры. Пры гэтым шлях супрацоўніцтва з Расіяй Пуцін назваў разумным.
Таксама, Пуцін у чарговы раз абвінаваціў заходнія краіны ў хлусні і працытаваў Адольфа Гітлера, заявіўшы, што «чым неверагодней хлусня, тым хутчэй у яе павераць».
Пад канец сваёй прамовы, Пуцін заявіў, што «злом заходняй гегемоніі незваротны» і сказаў, што «як раней» ужо не будзе. На яго думку, расійскі народ зараз знаходзіцца на полі бітвы за «вялікую гістарычную Расію», а адной з мэт гэтай бітвы ён назваў абарону расіян ад «эксперыментаў захаду».
Нелегітымныя рэферэндумы, на думку Пуціна, з’явіліся жаданнем насельніцтва акупаваных Расіяй тэрыторый, быць у складзе Расіі.
У падпісанні дакументаў прынялі ўдзел сам Пуцін, нелегітымныя кіраўнікі самаабвешчаных ДНР і ЛНР Дзяніс Пушылін і Леанід Пасечнік, а таксама нелегітымныя, прызначаныя Расіяй, кіраўнікі Херсонскай і Запарожскай абласцей Уладзімір Сальда і Яўген Баліцкі.
Comments are closed.