Loading

Сенат Казахстана ўнёс папраўкі ў законы, якія тычацца дзяржаўных святаў.

Як павемамляе інфармацыйнае агенцтва NewTimes.kz, Сенат краіны перагледзеў заканадаўства пра дзяржаўныя святы. У прыватнасці, ён выключыў з пераліку так званы Дзень першага прэзідэнта Казахстана, які адзначаўся 1 снежня.

Першым прэзідэнтам гэтай краіны быў Нурсултан Назарбаеў, якія застаўся кіраваць Казахстанам адразу пасля развалу Савецкага Саюза з 1991 года. Да таго ён быў першым сакратаром ЦК Камуністычнай партыі Казахстана, які фактычна кіраваў савецкай рэспублікай. У 2019 годзе Назарбаеў дабраахвотна склаў з сябе паўнамоцтвы прэзідэнта. З зімы 2022 года пачалася паступовая ліквідацыя культа Назарбаева ў Казахстане.

Таксама Сенат прыняў рашэнне ўвесці ў святочны каляндар Казахстана Дзень Рэспублікі 16 кастрычніка і Дзен Незалежнасці 16 снежня. Змены ў закон накраваныя на подпіс прэзідэнту Казахстана Такаеву. 

Comments are closed.