Як паведамляе прэс-служба МУС у сваім тэлеграм-канале, інцыдэнт адбыўся на вуліцы Савецкай 29 верасня ў 20.35 па мясцовым часе.
40-гадовы кіроўца аўтамабіля хуткай дапамогі «ГАЗ», рухаўся на экстраны выклік з уключанымі пробліскавымі маячкамі і гукавой сігналізацыяй.
Праязджаючы скрыжаванне з вул. Дынды на чырвоны сігнал святлафора, ён учыніў наезд на 42-гадовага веласіпедыста, які, не спяшаючыся, пераязджаў праезную частку па рэгуляваным пешаходным пераходзе на зялёны сігнал святлафора.
У выніку ДТЗ веласіпедыста даставілі ў рэанімацыйнае аддзяленне бальніцы, дзе, не прыходзячы ў прытомнасць, мужчына памёр.
Па факце здарэння праводзіцца праверка.
Comments are closed.