Loading

Школу журналістыкі для беларускіх падлеткаў ва ўзросце ад 14 да 18 гадоў запускаюць у Беластоку, піша MOST. На занятках яны будуць вывучаць асновы прафесіі: прыдумляць тэмы, збіраць інфармацыю, ствараць і афармляць матэрыялы.

У школе плануюцца сустрэчы з прафесійнымі  журналістамі і экскурсіі па мясцовых медыярэсурсах, а таксама будзе створаны медыяпраект пад кіраўніцтвам рэдактара Tribuna.com Алега Гаруновіча.

Заняткі будуць ладзіцца ў Беластоку па нядзелях у прасторы MediaPortBelarus па адрасе: Sienkiewicza, 44.

Першы занятак пройдзе 30 кастрычніка а 15-й гадзіне.  Папярэдні запіс тут.

 

Comments are closed.