Loading

25 верасня ў Беластоку, у скверы ля помніка Ежы Папялушку пройдзе акцыя салідарнасці з лідарамі Саюза палякаў у Беларусі Анджэем Пачобутам і Анжалікай Борыс.

Пачобут і Борыс больш за паўтара гады знаходзяцца пад палітычным пераследам з боку беларускіх улад. Анджэй Пачобут да гэтага часу ў зняволенні, Анжаліка Борыс – пад падпіскай аб нявыедзе.

Сябраў Саюза палякаў абвінавачваюць у «наўмысных дзеяннях, накіраваных на распальванне нацыянальнай і рэлігійнай варожасці», Анджэя Пачобута яшчэ і ў «закліку да санкцый».

Comments are closed.